الوصف: |
У артыкуле разглядаюцца праблемы станаўлення і развіцця сіcтэмы народнай адукацыі ў БССР у 1920-я гады. Гэтаму накірунку надавалася першачарговае значэнне ў комплексе распрацаваных мерапрыемстваў па правядзенні палітыкі беларусізацыі. Зыходным прынцыпам стала ажыццяўленне беларусізацыі раўналежна па ўсіх катэгорыях навучальных і выхаваўчых устаноў. Вырашаліся праблемы навуковай распрацоўкі беларускай мовы, яе тэрміналогіі, падрыхтоўкі настаўнікаў, фарміравання кадраў прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшай школы, станаўлення сеткі адукацыі нацыянальных меншасцей. Гэты час стаў важным этапам у станаўленні беларускай навукі, калі разгортвалi сваю дзейнасць першыя навуковыя ўстановы, фармiравалiся кадры вучоных. У выніку правядзення гэтай палітыкі значна ўзмацнілася навуковая база ВНУ рэспублікі, што забяспечвала падрыхтоўку як кадраў спецыялістаў-практыкаў, так і маладой беларускай прафесуры, якая разам з вучонымі, прыехаўшымі ў БССР па запрашэнні беларускага ўрада, склала даволі значны на той час інтэлектуальны патэнцыял беларускай навукі, якая толькі нараджалася. У 1920-я гады сiстэма народнай адукацыi ў асноўным склалася, сфармiравалiся прынцыпы дзяржаўнай палiтыкi i дзейнасцi партыйных i грамадскiх арганiзацый у гэтай сферы. Менавіта тады былі закладзены асновы сучаснай беларускай мовы |